Княства Чарнагорыя
Княства Чарнагорыя Књажевина Црна Гора Knjaževina Crna Gora | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
Сталіца | Цэціне | ||||
Форма кіраваньня Манархі
|
абсалютная манархія Даніла І (1852—1860) Нікола І (1860—1910) | ||||
Плошча • агульная |
5 475 км2 (1852) 9 475 км2(1878) км² | ||||
Насельніцтва • агульнае |
317 856 (1909) | ||||
Валюта | Аўстра-вугорская крона (1852—1906) Чарнагорскі пэрпэр (1906-1910) |
Княства Чарнагорыя (па-сэрбску: Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Эўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 году да 28 жніўня 1910 году, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які потым і стаў каралём.
Сталіцай княства зьяўляўся горад Цэціне. Дзяржаўнай валютай быў пэрпэр, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 году, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласьці зь сябе сан уладыкі (япіскапу) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў сьвецкую.
Пасьля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 году, яго пляменьнік Нікола I стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.
28 жніўня 1910 году, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.
Канстытуцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасьці ўзору для свайго Асноўнага закону, ствараць які ён пачаў з 1855 году (Законьнік Данілы Першага). У аснове праекту Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народу. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасьць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскую затоку (тады — тэрыторыя Аўстра-Вугоршчыны).
Тэкст закону пачынаўся з выразу:
Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасьці апроч сэрбаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнаньня надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац… | ||